Аляксандр Лукашэнка адзначыў гістарычнае значэнне Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пра гэта ён заявіў сёння падчас размовы з жыхарамі гарадскога пасёлка Балбасава ў Аршанскім раёне, перадае БЕЛТА.

«Мы гэтае свята Кастрычніцкай рэвалюцыі пакінулі выхадным днём. Многія бачаць гэтую далёкую рэвалюцыю на адлегласці — прайшло больш за сотню гадоў. Але гэта наша гісторыя. Яе не перакрэсліш, яе не перапішаш. Той, хто спрабаваў, перапісваць, кінуць камень у мінулае, атрымліваў гэты камень у сучаснасці. Мы пакінулі гэтае свята. Але, натуральна, час ідзе, і яго (свята) трэба было напоўніць нейкім іншым сэнсам», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Да гэтага дня было прынята рабіць народу падарункі ў розных сферах. «Мы гэтую добрую традыцыю пакінулі», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0