Аляксандр Лукашэнка расказаў, як у дзяцінстве траціў кішэнныя грошы на марозіва. За гэтым ласункам ён ездзіў за некалькі кіламетраў на ровары ў пасёлак Балбасава (Аршанскі раён), з добраўпарадкаваннем якога кіраўнік дзяржавы сёння азнаёміўся, перадае БЕЛТА.

«Гэта маё дзяцінства. Я сюды з Александрыі кіламетраў восем-дзесяць ездзіў. Калі маці атрымлівала бедную зарплату, давала мне 5 рублёў за тое, што я дапамагаў даіць кароў. Я прыязджаў сюды, з'ядаў 10—12 порцый марожанага», — распавёў Лукашэнка.

«Брыкецікі. Цяпер таксама выпускаюць. Я з'ядаў 10 ці 12 порцый за раз і ехаў дадому. На гэтым месцы цяпер стаіць прыпынак, а тады быў нейкі шапік. І там заўсёды прадавалася марозіва», — падзяліўся ўспамінамі Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0