Матч другога дывізіёна чэмпіянату Нідэрландаў па футболе паміж клубамі «Рынгсбургс Бойс» і «Амстэрдам» быў спынены праз з'яўленне на поле аголенай жанчыны. Відэа з'явілася ў Twitter-акаўнце Ultrassnl, перадае Лента.ру.

Жанчына прабегла праз усё поле са сцягам у руках і спрабавала дакрануцца да футбалістаў, якія трапляліся ёй на шляху. Жанчыну ніхто не спыніў, і яна самастойна пакінула стадыён.

Матч завяршыўся перамогай «Амстэрдама» з лікам 6:2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0