fcbate.by

fcbate.by

Каб датэрмінова заваяваць медалі чэмпіянату краіны, БАТЭ сёння на «Барысаў-арэне» было дастаткова не прайграць. Але БАТЭ перамог з мінімальным лікам — 1:0 (Бярозкін, 87) і ўжо афіцыйна недасягальны для «Шахцёра».

БАТЭ — 69 (27 гульняў), Шахцёр — 54 (26), Дынама-Мінск — 54, Віцебск — 53, Тарпеда-БелАЗ — 50, Дынама Брэст — 48, Нёман — 39.

БАТЭ ў 15-ы раз стаў чэмпіёнам краіны па футболе. Клуб станавіўся ім у 1999 і 2002 гг, а з 2006 года нязменна перамагае ў чэмпіянаце.

Нагадаем, што ў чацвер у Барысаве — матч з «Чэлсі» ў Лізе Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0