Фота flickr.com
Пасля падзення з 17 паверха жылога дома ў Маскве 4 лістапада памёр музыка Павел Грынёў. Блізкія паведамляюць, што праз траўму галавы ён пакутаваў на лунатызм.
Пра гібель джазмена паведамляе «Газета.Ру». Смерць Грынёва пацвердзіў прадзюсар Віктар Радзіеўскі. Ён удакладніў, што ў момант трагедыі дома з музыкам нікога не было. Пасля траўмы галавы Грынёў часам губляў памяць. «Свайго роду лунатызм, ці што», — дадаў Радзіеўскі.
Бас-гітарыст быў адным з заснавальнікаў гурта FusionPort. У яго засталося малое дзіця.