Новая Каледония

Фота: nouvellecaledonie.travel

56% жыхароў Новай Каледоніі прагаласавалі супраць аддзялення ад Францыі. 

Размешчаная ў Ціхім акіяне Новая Каледонія была далучаная да Францыі ў 1853 годзе. Доўгі час туды адпраўлялі асуджаных злачынцаў.

На астравах здабываюць нікель. Каб утрымаць гэтую сваю калонію, штогод Парыж накіроўвае на тэрыторыю з насельніцтвам 275 тысяч чалавек 1,5 мільярда даляраў.

Новая Каледонія з'яўляецца адміністрацыйнай тэрыторыяй Францыі з асаблівым статусам. Улада там прадстаўлена вярхоўным камісарам, які прызначаецца французскім прэзідэнтам. Жыхары Новай Каледоніі таксама абіраюць па два дэпутаты ў верхнюю і ніжнюю палаты французскага парламента.

Паводле дамоўленасцей, цягам чатырох гадоў могуць прайсці яшчэ два рэферэндумы з тым жа пытаннем. Такі план быў прыняты 30 гадоў, пасля таго як карэннае насельніцтва, канакі, узяліся за зброю. Перадвыбарная агітацыя на астравах праходзіла мірна і негвалтоўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0