Дванаццаць чалавек загінулі ў выніку паводкі на італьянскім востраве Сіцылія. Пра гэта 4 лістапада паведамляе італьянскае агенцтва ANSA.

Віла ў раёне Палерма, дзе загінула сям'я з дзевяці чалавек. Фота ANSA.

Віла ў раёне Палерма, дзе загінула сям'я з дзевяці чалавек. Фота ANSA.

У раёне Палерма загінула сям'я з 9 чалавек, якія сабраліся ў адным доме на сямейнае свята. Сярод загінулых трое дзяцей ва ўзросце 1, 3, 15 гадоў.

Адзін з трох членаў сям'і, якім удалося выратавацца. Ён адкрыў дзверы першым, і адкінула патокам вады на дрэва. Фота ANSA.

Адзін з трох членаў сям'і, якім удалося выратавацца. Ён адкрыў дзверы першым, і адкінула патокам вады на дрэва. Фота ANSA.

У раёне правінцыі Агрыджэнта ахвярамі стыхіі сталі мужчына і жанчына, якім не ўдалося выбрацца з аўтамабіля, што патрапіў у водны паток. Па той жа прычыне загінуў лекар, які ехаў на працу ў бальніцу Карлеоне.

Стыхія разгулялася ў Італіі на мінулым тыдні. У некалькіх абласцях на поўначы краіны абвясцілі «чырвоны» ўзровень метэанебяспекі. У Венецыі ўзровень вады ў каналах дасягнуў адзнакі 156 см над узроўнем мора. Шкоду ад паводкі ацанілі ў адзін мільярд еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0