Дзень народзінаў будуць адзначаць з раніцы суботы да вечара нядзелі: у забаўляльнай праграме конкурсы і музычныя сэты ад дыджэя.

Увечары 10 лістапада госці ўбачаць галоўны сімвал свята — торт вагой 100 кілаграмаў. Кожны ахвотны зможа атрымаць дэсерт, упрыгожваннем якога займаўся вядомы дызайнер і фларыст Мантас Петрушкевічус (Mantas Petruškevičius).

Panorama — цэнтр для ўсёй сям’і, які ўключае ў сябе больш за 180 брэндавых крам, рэстараны і кавярні, зоны для адпачынку дзяцей і спартзалу.

Пакоі для дзетак рознага ўзросту ёсць на кожным паверсе, каб бацькі маглі адчуваць сябе камфортна падчас шопінгу.

З нагоды свята зніжкі да 50% прапануюць вядомыя брэнды H&M, Massimo Duty, Lindex і іншыя, а таксама крамы літоўскіх дызайнераў, мадэлі адзення якіх не адшукаць у Беларусі.

Адрас: Вільня, Saltoniškių g. 9. Час працы: I-VI 10-22 гадзін, VII 10-21 гадзіны.

Адрас: Вільня, Saltoniškių g. 9.
Час працы: I-VI 10-22 гадзін, VII 10-21 гадзіны.

У перапынках паміж конкурсамі і пакупкамі госці змогуць адпачыць у любым з 23 рэстаранаў і кафэ, а яшчэ наведаць новую зону для знаўцаў смачнай ежы. У верасні ў супермаркеце гандлёвага цэнтра запрацавала ўнікальная лакацыя PANORAMA Gourmet — гэта адна з самых вялікіх зон для гурманаў у краінах Балтыі. Тут працуе больш за 20 кропак са свежымі прадуктамі, якія можна прыгатаваць на месцы адразу ж пасля пакупкі.

Panorama выгадна размешчана ў 15 хвілінах ад Старога горада Вільнюса. А значыць яе дзень народзінаў можа стаць добрай нагодай, каб запланаваць паездку ў Літву на 10 і 11 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?