27-гадовага фельчара выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі пабіў магілёвец. Інцыдэнт адбыўся ў тамбуры кватэры, куды медык прыехаў на выклік.

Дактароў выклікаў 40-гадовы мужчына для сваёй сяброўкі, з якой распіваў спіртное.

Жанчына распавяла, што ў яе пачаў балець зуб, і той выклікаў медыкаў. Калі фельчар, які прыехаў на выклік, паспрабаваў растлумачыць, што з такімі сімптомамі неабходна звярнуцца ў паліклініку, мужчына раззлаваўся і пачаў яго збіваць.

Мужчына схапіў прыяцельку пад руку і ўцёк з кватэры.

У фельчара — закрытая чэрапна-мазгавая траўма і пералом носа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?