Дональд Трамп заявіў, што сустрэча з Уладзімірам Пуціным у Парыжы на гэтым тыдні, магчыма, не адбудзецца, перадае Reuters.

Фота: kremlin.ru.

Фота: kremlin.ru.

Па словах кіраўніка Белага дома, ён плануе правесці перамовы з Пуціным падчас саміту G20 у Аргенціне, які адбудзецца 30 лістапада — 1 снежня.

«Мы сустрэнемся на G20, і, магчыма, у нас будуць сустрэчы пасля гэтага. Я не ўпэўнены, што мы зможам сустрэцца ў Парыжы. Напэўна, не», — заявіў Трамп.

Нагадаем, раней Пуцін прапанаваў сустрэцца Трампу ў Парыжы 11 лістапада на палях мерапрыемстваў у гонар 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0