Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў на селектарнай нарадзе ў панядзелак раскрытыкаваў кіраўніцтва дзяржканцэрна «Туркменхімія» ў сувязі з сітуацыяй на Гарлыкскім горна-абагачальным камбінаце на захадзе краіны, дзе пасля запуску вясной 2017 года да гэтага часу не могуць запусціць вытворчасць калійных угнаенняў, паведамляе туркменскае агенцтва «Ориент». Камбінат быў пабудаваны беларускім ААТ «Белгорхімпрам».

Бердымухамедаў даручыў віцэ-прэм'еру, які курыруе прамысловасць, высветліць прычыны стагнацыі калійнай вытворчасці на прадпрыемстве, пабудаваным беларускім ААТ «Белгорхімпрам», і ў выпадку, «калі будзе высветлена віна падрадчыка, то Туркменістан (…) будзе вымушаны падаць пазоў у міжнародны арбітраж».

Гарлыкскі камбінат па выпуску калійных угнаенняў адкрылі вясной 2017 года пры ўдзеле Бердымухамедава і Лукашэнкі пасля неаднаразовага пераносу даты адкрыцця. Кантракт на будаўніцтва коштам больш за $1 мільярд быў падпісаны ў 2010 годзе канцэрнам «Туркменхімія» з ААТ «Белгорхімпрам».

Праектная магутнасць камбіната — 1,4 мільёна тон хларыду калію за год.

Аднак у студзені-верасні 2018 года ў Туркменістане вырабілі ўсяго 24,2 тысячы тон калійных угнаенняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0