Тарыфы павінны павышацца не таму, што патрэбныя грошы і не таму, што выраслі заробкі, заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, выступаючы на КЭФ-2018.

Калтовіч падкрэсліў, што палітыка садзейнічання канкурэнцыі і дэманапалізацыі рынкаў павінна стаць прыярытэтным напрамкам для нашай краіны.

«Сёння наша галоўная задача — развіццё канкурэнцыі праз рэгуляванне натуральных манаполій, рэгуляванне дзейнасці дамінантаў, дзяржзакупак і спажывецкага рынку», — сказаў міністр.

У прыватнасці, заявіў Калтовіч, перагляд тарыфаў павінен быць значна ўпарадкаваны.

«У большасці манаполій няма сістэмы паасобнага ўліку — таму няма зразумелага і празрыстага ўтварэння тарыфаў», — прызнаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?