Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пакінуў без каментароў выказванне Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён не бачыць неабходнасці ў наяўнасці на тэрыторыі Беларусі замежных вайсковых баз, у тым ліку расійскіх, піша ria.ru.

«Я пакіну без каментароў абсалютна гэтую фразу. Вы ведаеце, што ў нас Саюзная дзяржава, вы ведаеце, што мы з'яўляемся членамі АДКБ і іншых аб'яднанняў сумесных, і ЕўрАзЭС, таму Беларусь — наш цесны партнёр і ў плане гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, і ў плане пытанняў бяспекі, гэта стратэгічная лінія», - сказаў Пяскоў журналістам.

«Я проста не ведаю, які кантэкст у гэтай фразы. Напэўна, але паколькі я дакладна не ведаю, я не хацеў бы гадаць на каве», — дадаў Пяскоў, каментуючы ўдакладненне, што выказванне беларускага прэзідэнта можа быць звязана з планамі стварэння ў Польшчы амерыканскай вайсковай базы.

Лукашэнка — аналітыкам ЗША: Мы катэгарычна супраць размяшчэння ў нас вайсковай базы Расіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0