Фота з vk гомельскай міліцыі
Здарэнне адбылося 3 лістапада ў 16.36 у двары дамоў №48-50 па вул. Савецкая, паведамляе гомельская міліцыя.
Сабака пароды баксёр у момант інцыдэнту быў без напысніка і павадка. Ён укусіў 8-гадовага хлопчыка за твар і правую руку. Іншага 8-гадовага хлопчыка сабака схапіў яго за рукаў курткі, парваўшы яе.
У момант здарэння гаспадар сабакі, 54-гадовы мужчына, знаходзіўся побач. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення.
Бацькі пацярпелых дзяцей звярнуліся з заявамі ў міліцыю.