Біл Гейтс прадставіў праект унітаза, які працуе без падключэння да каналізацыі і выкарыстання вады. Прэзентацыя адбылася на выставе Reinvented Toilet Expo у Кітаі, дзе больш за 20 кампаній з усяго свету прэзентавалі інавацыі ў галіне перапрацоўкі адходаў.

Фота: The Seattle Times.

Фота: The Seattle Times.

Унітаз ад Біла Гейтса выкарыстоўвае некалькі відаў хімікатаў, каб перапрацаваць адходы ва ўгнаенне. Канцэпцыя, па словах мільярдэра, амаль гатовая, і неўзабаве яе перададуць вытворцам для тэставага выпуску на рынак. Прыладу распрацаваў Фонд імя Біла Гейтса, за сем гадоў атрымаўшы больш за 200 мільёнаў даляраў фінансавання.

Для дэманстрацыі прылады Гейтс выйшаў на сцэну са слоікам: «Вы можаце здагадацца, што знаходзіцца ўнутры — так, вы маеце рацыю — гэта чалавечыя фекаліі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?