Сустрэча віцэ-прэм'ераў Беларусі і Расіі па абмеркаванні механізма кампенсацыі з-за падатковага манеўру ў Расіі пройдзе ў найбліжэйшы час. Пра гэта сёння падчас наведвання ААТ «Гродна Азот» журналістам паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка.

Працягваецца прапрацоўка пытання памеру кампенсацый для беларускай эканомікі з-за падатковага манеўру ў нафтавай галіне Расіі.

«Працоўныя групы Мінэнерга і канцэрна «Белнафтахім» ужо адпрацавалі. Пасля выхаднога дня, 7 лістапада, адбудзецца асабістая сустрэча з намеснікам старшыні ўрада Расіі Дзмітрыем Козакам па абмеркаванні гэтага адчувальнага для нас пытання», — адзначыў Ігар Ляшэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?