Падчас цырымоніі адкрыцця моста праз Прыпяць да Аляксандра Лукашэнкі звярнулася перасяленка з Данбаса, якая ўжо чатыры гады жыве ў Беларусі. Сюжэт паказаў тэлеканал «Беларусь-1».

Жанчына распавяла, што на Гомельшчыне жыве ўжо 4 гады, а пераехала ў Беларусь, уцякаючы ад вайны.

— Хачу падзякаваць вам за тое, што вы робіце для ўрэгулявання гэтага бесчалавечнага, недарэчнага і жорсткага канфлікту. А таксама за тое, што Беларусь дала прытулак маёй сям'і, дала дах над галавой і працу, — заявіла жанчына.

— Ну мы яшчэ вернемся ў Данбас, хто гэтага захоча. Не хвалюйцеся, усё будзе добра, — з усмешкай адказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0