Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што расійскай царкве няма чаго рабіць ва Украіне і заклікаў яе прадстаўнікоў вяртацца назад у Расію, паведамляе Украінская праўда.

Пра гэта ён заявіў 7 лістапада на міжнароднай канферэнцыі «Урокі гібрыднага дзесяцігоддзя: што трэба ведаць для паспяховага руху наперад».

Па словах Парашэнкі, пасля правядзення Сабора і абрання кіраўніка аўтакефальнай Украінскай праваслаўнай царквы Украінская царква атрымае сапраўдную незалежнасць.

«Украіна і я выразна падзяляем прынцып не ўмяшання дзяржавы ў царкоўную дзейнасць, асабліва замежнай дзяржавы», — сказаў ён.

Парашэнка працытаваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і заявіў, што, па словах Пуціна, РФ трымаецца на двух слупах — Рускай праваслаўнай царкве і ядзернай зброі.

Прэзідэнт Украіны назваў ненармальным той факт, што ў Крамлі збіралі Раду бяспекі Расіі на чале з Пуціным, каб абмеркаваць, як абараніць РПЦ ва Украіне.

«Дарагія мае, вам тут няма чаго рабіць. Няма чаго рабіць вашай царкве, няма чаго рабіць вашым узброеным сілам, няма чаго рабіць вашаму ўзбраенню. Дадому, у Расію», — рэзюмаваў Парашэнка.

Таксама Парашэнка параўнаў з'яўленне ва Украіне незалежнай царквы з абвяшчэннем 27 гадоў таму незалежнасці краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0