Пакуль гарадскія ўлады не спяшаюцца дазваляць устаноўку памятнай шыльды ў гонар 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР на Валадарскага 9 (у доме, дзе была падпісаная Трэцяя Устаўная Грамата БНР), адна з памятных шыльд трывала замацавалася каля гістарычнага месца, паведамляе блогер Эдуард Пальчыс.
Цяпер кожны можа прыйсці і ўбачыць шыльду на свае вочы ў бары на Валадарскага 7, які суседнічае з легендарным домам.
Гаворка ідзе пра першую шыльду на тарашкевіцы, якую вырабілі яшчэ ў 1993 годзе. Ну а новая «народная» дошка яшчэ чакае сваёй устаноўкі.