У Францыі ва ўзросце 86 гадоў памёр кампазітар Франсіс Ле (Лэй; Francis Lai), які атрымаў «Оскар» за музыку да фільма «Гісторыя кахання» і пісаў песні для Эдыт Піаф і саўндтрэкі да фільмаў Клода Лелуша.
Ле напісаў музыку таксама да такіх фільмаў, як «Мужчына і жанчына», «Мужчына, які мне падабаецца», «Сонца валацугаў» ды іншых.
Ён напісаў музыку для песень, якія потым выконвалі Іў Мантан, Эдыт Піяф, Мірэй Мацьё, Фрэнк Сінатра.





