Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Казахстан, дзе ў Астане возьме ўдзел у сесі Рады калектыўнай бяспекі (РКБ) Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Самалёт беларускага кіраўніка вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, піша БелТА.
«На парадку дня - абмеркаванне актуальных праблем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, тэматыка ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, а таксама пытанні, якія тычацца перспектыўнай і бягучай дзейнасці АДКБ, у тым ліку кадравыя, арганізацыйныя і фінансавыя аспекты», - паведаміла напярэдадні прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.
Чакаецца, што перамовы лідараў краін АДКБ пройдуць у вузкім і пашыраным фарматах. Па выніках саміту прадугледжана падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.





