Карэспандэнт тэлеканала CNN Джым Акоста пазбавіўся акрэдытацыі ў Белым доме. Гэта адбылося неўзабаве пасля прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне, на якой прэзідэнт Трамп пасварыўся з журналістам, піша New York Times.

Акоста апублікаваў у твітары відэа, на якім яго пропуск у Белы дом канфіскуе супрацоўнік Сакрэтнай службы ЗША.

Кіраўніцтва тэлеканала асудзіла дзеянні адміністрацыі Трампа, наўпрост звязаўшы іх з нязручнымі пытаннямі, якія Акоста задаваў прэзідэнту на прэс-канферэнцыі.

Падтрымку журналісту таксама выказала асацыяцыя карэспандэнтаў прэзідэнцкага пула ЗША, запатрабаваўшы перагледзець рашэнне пра пазбаўленне акрэдытацыі Акосты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0