Сем гадоў таму БАТЭ гуляў на «Дынама» з чэшскай «Вікторыяй». Нічога не было бачна, фота Сяргея Гудзіліна
Сёння ў рамках групавога раўнду Лігі Еўропы БАТЭ на Барысаў-Арэне сустрэнецца з «Чэлсі». Пачатак у 20.55. Лонданскі клуб прыляцеў у Беларусь наймацнейшым складам, усе квіткі на гульню прададзеныя.
Але матч можа быць азмрочаны моцным туманам. Паводле прагнозаў, туманы датрымаюцца да канца вечара. Мяркуецца, што бачнасць будзе складаць 50-100 метраў. У такіх умовах слаба бачнае поле.





