Фота Аляксандра Пятроўскага
ДТЗ адбылося раніцай 8 лістапада на трасе Светлагорск — Жлобін на мосце праз Бярэзіну. Кіроўца фуры не даў рады кіраванню, і велікагруз занесла і развярнула.
Па словах відавочцаў, аварыя адбылася прыкладна ў 6.30. У моста з двух бакоў утварыўся кіламетровы затор — гэта адзіная дарога, па якой можна трапіць са Светлагорска ў Жлобін і наадварот.
— Пад'ехалі ДАІ, дарожная служба і МНС, хуткая, але пацярпелых быццам няма, — распавёў TUT.BY, жыхар Светлагорска Аляксандр Пятроўскі, які апынуўся на месцы здарэння. Ён таксама дадаў, што на мосце гэтай раніцай было вельмі слізка.
На момант 9.40. рух па мосце не адноўлены.





