У Лідзе гараджане затрымалі 61-гадовага эксгібіцыяніста і перадалі яго ў рукі супрацоўнікаў міліцыі, піша sb.by. Мужчына «дэманстратыўна» прагульваўся ў цэнтры горада. Пакуль падлеткі здымалі на відэа яго «прыгажосць», адзін з мінакоў выклікаў нарад міліцыі. Сцяміўшы, што прагулянка скончыцца дрэнна, ён паспрабаваў рэціравацца, але да прыезду міліцыі быў затрыманы гараджанамі.

Намеснік начальніка Лідскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Леанід Пракопчык распавёў, чым могуць скончыцца такія свавольствы:

— Заведзеная крымінальная справа. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна