Віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка падчас наведвання «Гродна Азот» назваў «справядлівую цану» на бензін.
фота Волі Афіцэравай.
«Адзначу, што ў даляравым эквіваленце падаражэнне [ад пачатку года — «НН»] склала 1 цэнт. Пры сённяшняй цане бараля справядлівая цана за літр АІ-92 — 77 цэнтаў», — цытуе словы Ляшэнкі прэс-служба Савета міністраў.
Ён паабяцаў, што пры захаванні цяперашняй цаны на нафту бензін будзе зноў і зноў даражаць крокамі па 1 капейцы.
Літр бензіна АІ-92 каштуе 1,40 рубля, гэта 66 цэнтаў у эквіваленце.
Каб адпавядаць «справядлівай цане», паліва мусіць падаражэць на 17% і каштаваць 1,63 рубля за літр.





