З вясны 2019 года ў парках Горкага і Чалюскінцаў пачне працаваць аўтаматызаваная плацежна-прапускная сістэма. Пра гэта паведаміў гендырэктар УП «Мінскзялёнбуд» Ігар Кушнярэвіч, пішуць «Мінск-Навіны»

— У парку Чалюскінцаў неабходнае абсталяванне ўжо зманціравана, зараз рыхтуецца акт уводу. У парку Горкага прыступілі да ўстаноўкі сістэмы і павінны выканаць работы да канца 2018-га. Вясной 2019-га новая плацежна-прапускная сістэма пачне функцыянаваць у абодвух парках, — сказаў Кушнярэвіч.

Пасля запуску сістэмы ўваход на атракцыёны будзе ажыццяўляцца праз турнікеты са счытвальных прылад. Замест ранейшых чэкаў наведвальнікі будуць купляць у касах аднаразовыя квіткі са штрыхкодам або карты, якія можна будзе папаўняць. Чакаецца таксама, што аплаціць наведванне атракцыёнаў можна будзе праз інтэрнэт. Магчыма, у перспектыве счытвальныя прылады на турнікетах змогуць распазнаваць штрыхкоды на смартфонах і прапускаць на каруселі па іх.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру