posterЗавадны апэльсін (Clockwork Orange)
Вялікабрытанія, 1971, каляровы, 137 хв.
Рэжысэр: Стэньлі Кубрык
Ролі выконваюць: Малькольм Макдаўэл, Патрык Мэгі, Майкл Бэйтс, Уорэн Кларк, Джон Клайв, Эдрыен Коры, Карл Дзюрынг
Жанр: Антыўтопія, крымінальна-філязофская драма паводле раману Энтані Бэрджэса
Адзнака: 10 (з 10)

Кіраўнік маладзёвай банды Алекс (Малькольм Макдаўэл), які ў перапынках паміж піцьцём малака й слуханьнем Бетховена, гвалтуе і забівае – трапляе ў вязьніцу. Там яму прапануюць вылечыцца ад агрэсіі. Але пасьля выхаду з турмы ціхмяны Алекс стаецца ахвярай жорсткага грамадзтва…

Правакацыйны шэдэўр Стэнлі Кубрыка, насычаны футурыстычнымі колерамі і рэтрасьпевамі, з халодна-мудрай рэжысэрскай пралічанасьцю, дасьледуе гвалт, годнасьць – і межы чалавечай свабоды. Алекс – з бязьвіннымі блакітнымі вачыма, які капрызна і упарта служыць злу, стаецца ахвярай экспэрымэнту. А зьляканае грамадзтва, якое ампутуе чалавечую волю – само пераўтвараецца ў гратэскна-ветлівую машыну зла.

Кубрык парадаксальна выкарыстоўвае клясычную музыку ў сцэнах агрэсіі. Чалавечая культура, расьпешчаная спажывецтвам і абыякавасьцю – з дзікунствам не змагаецца, але яго спараджае. У гэтым грамадзтве былыя бандыты – ганаровыя паліцэйскія, ліберальны інтэлігент – помсьлівы катавальнік, а міністар унутраных справаў – няня для крымінальніка.

Але душу чалавека касаваць нельга, нават калі чалавек цалкам злы.

Фільм Кубрыка спарадзіў процьму перайманьняў, парасьцяганы на цытаты, але дасюль застаецца сьвежым і непераўзыйдзеным.

Карціна дэманструецца ў межах праграмы “Чалавечая годнасьць, роўнасьць і справядлівасьць”, прадстаўленай Офісам АБСЭ, Амбасадай Рэспублікі Польшча, Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі. Стужка паказваецца ў чацвер 4 сьнежня, а 19.00, уваход вольны, квіткі раздаюцца за гадзіну да пачатку сэанса.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?