Следчы камітэт праводзіць праверку смяротнага траўмавання 45-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка з Мінска. Няшчасны выпадак адбыўся 7 лістапада ў вёсцы Падневічы Валожынскага раёна.
Фота СК
ІП аказваў будаўнічыя паслугі. Ён заліваў падмурак пад плот. Адна з апор, якія трымаюць аўтабетонасос, разбурылася і ўвайшла ў грунт. У выніку стралой для падачы бетону на грузавым аўтамабілі МАЗ мужчыну прыціснула.
Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы.





