Беларусь падчас урачыстых мерапрыемстваў да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны ў Парыжы прадставіць старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Пра гэта TUT.BY распавялі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Візіт Міхаіла Мясніковіча ў Францыю будзе праходзіць з 10 па 12 лістапада. 11 лістапада старшыня Савета Рэспублікі возьме ўдзел у асноўных урачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны, — мемарыяльнай цырымоніі каля Трыўмфальнай аркі, а таксама Парыжскім Форуме міру.

— Выступу ў Міхаіла Мясніковіча падчас мерапрыемстваў не запланавана, але кантакты на палях з удзельнікамі будуць, — распавялі ў Савеце Рэспублікі.

Акрамя таго, у рамках візіту Мясніковіч сустрэнецца з прэзідэнтам Сената Францыі Жэрарам Ларшэ і прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Францыі.

Нагадаем, у канцы верасня стала вядома, што запрашэнне ўзяць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны ў Парыжы, атрымаў Аляксандр Лукашэнка. Тады прэс-сакратар Наталля Эйсмант казала, што пытанне паляціць прэзідэнт у Парыж ці не будзе прапрацоўвацца з улікам графіка кіраўніка дзяржавы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру