За 50 км ад Архангельска самалёт Ан-2, на борце якога знаходзіліся 11 чалавек, здзейсніў вымушаную пасадку ў лесе. Пра гэта паведаміў сайт МНС па Архангельскай вобласці.

Самалёт ляцеў па маршруце Архангельск — Мезень.

Сярод 11 чалавек, якія знаходзіліся на борце судна, было адно дзіця і два члены экіпажа. «Ахвяр і пацярпелых няма, разбурэнняў самалёта няма», — паведамілі ў МНС.

Магчымай прычынай вымушанай пасадкі было абледзяненне.

З самалётам ёсць сувязь. На месца аварыі вылецеў верталёт Мі-8 з ратавальнікамі на борце, удакладнілі ў МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?