Рашэнне аб прызначэнні новага генеральнага сакратара АДКБ адклалі да наступнай сустрэчы прэзідэнтаў, якая павінна адбыцца ў снежні ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведаміў у Астане прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, перадае БелТА.

Аднак, як паведаміў журналістам прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, да снежаньскай сустрэчы рэкамендавана падрыхтаваць прапанову, згодна з якой пост генеральнага сакратара павінен заняць прадстаўнік Беларусі, паведамляе РБК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0