7 лістапада ў Жлобіне ў 03:20 на вуліцы Факанава «Аўдзі 80» сутыкнулася з «Фордам Гэлаксі».

Аўтамабіль «Аўдзі» рухаўся з боку вуліцы Палявой у напрамку вуліцы Казлова. На выездзе з пабочнай дарогі ён не саступіў дарогу «Форду», за рулём якога знаходзіўся 37-гадовы кіроўца.

Ад удару «Аўдзі» адскочыла ў апору ЛЭП. Сутыкненне прывяло да гібелі 20-гадовага пасажыра, а 18-гадовы — трапіў у рэанімацыю. Кіроўца «Аўдзі» збег з месца здарэння, але ўжо праз дзве гадзіны яго знайшлі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру