Магілёвец пагражаў зарэзаць нажом 39-гадовага жыхара Шклоўшчыны. Двое знаёмых пілі ў лесе. Затым мужчыны сталі высвятляць, хто з іх зухавацейшы. Ва ўласнай перавазе быў упэўнены 31-гадовы магілёвец. Калі ён заўважыў, што прыяцель усё роўна не верыць у яго выключнасць, то дастаў нож і прыставіў да яго горла, абяцаючы забіць. Прыяцелю прыйшлося пагадзіцца. Пасля ён пазваніў у міліцыю.

Будзе распачатая крымінальная справа па арт. «Пагроза забойствам». 31-гадовы падазраваны нідзе не працуе, знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, быў раней судзімы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру