64-гадовага настаўніка музыкі з Каліфорніі Марстана Райлі арыштавалі за жорсткае абыходжанне з дзецьмі. Ён збіў 14-гадовага школьніка перад усім класам, паведамляе CBS.

Райлі папрасіў вучня выйсці з класа, таму што той быў без школьнай формы. На гэта падлетак пачаў хаміць і абражаць настаўніка. Спачатку Райлі трымаў сябе ў руках і не адказваў на хамства, але потым не змог стрываць расісцкіх выкрыкаў у свой адрас і ўдарыў школьніка.

Многія сталі на бок Райлі. Водгукі ад вучняў пра настаўніка былі толькі станоўчымі, яны падтрымалі яго ў гэтым канфлікце. Некаторыя нават лічаць, што ахвяра тут — сам настаўнік, таму што ў класе загадзя змовіліся давесці яго і зняць гэта на відэа.

Гэты інцыдэнт выклікаў цэлую хвалю дыскусій у ЗША. Шмат тых, хто кажа, што выкладчыкаў саміх трэба абараняць ад вучняў і што ні адзін настаўнік не павінен цярпець абразы.

На платформе GoFundMe грамадзяне стварылі фонд для збору сродкаў настаўніку на адваката. Краўдфандынгавая кампанія сабрала ўжо больш за 165 тысяч даляраў. Суд над настаўнікам адбудзецца 30 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0