Трохразовага алімпійскага чэмпіёна па боксе Фелікса Савона арыштавалі на Кубе па абвінавачванні ў згвалтаванні 12-гадовага падлетка.

51-гадовы кубінец знаходзіцца за кратамі ад 30 верасня, да гэтага ўлады краіны нічога не казалі пра здарэнне. Адзначаецца, што спартсмен ужо раней падазраваўся ў такіх дзеяннях, але яго пакрываў кубінскі ўрад, зацікаўлены ў захаванні станоўчага іміджу аднаго з самых вядомых спартсменаў краіны.

Савона з'яўляецца адным з трох баксёраў, якія тройчы выйгравалі золата Алімпійскіх гульняў. Кубінец станавіўся пераможцам Алімпіяд 1992 года ў Барселоне, 1996 года ў Атланце і 2000 года ў Сіднеі ў вагавой катэгорыі да 91 кілаграма. Таксама спартсмен пяць разоў выйграваў залатыя медалі чэмпіянатаў свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?