У Смаргоні будуць судзіць 35-гадовага мужчыну, які з рэўнасці разбіў электрычны шчыток, аконнае шкло на пляцоўцы і люстра ў ліфце шматпавярховага дома, піша kraj.by.

Хлопец сустракаўся з дзяўчынай, у якой ёсць дзіця ад яе былога сужыцеля. З нейкай прычыны яны рассталіся, але 18 верасня дзяўчына патэлефанавала яму, а падчас размовы ён пачуў у трубцы мужчынскі голас. Былая каханка прызналася, што мае стасункі з бацькам свайго дзіцяці. Хлопцу гэта не спадабалася, і ён познім вечарам паехаў да дзяўчыны разбірацца.

Ён тэлефанаваў у дзверы, але яна не адамкнула. І тады абражаны кавалер апоўначы пачаў граміць на лесвічнай клетцы ўсё, што траплялася пад руку.

Дэбашыр зламаў электрычны шчыток, вынес шкло ў акне лесвічнай пляцоўкі і разбіў люстра ў ліфце.

Шкода, прычыненая Смаргонскай ЖКГ, склала 477 рублёў 54 капейкі.

Абвінавачаны раней судзімы не быў, але нідзе і не працуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0