Аварыя адбылася ў другой палове дня 8 лістапада ў аграгарадку Беражное. За рулём трактара МТЗ быў 45-гадовы мясцовы жыхар, піша БелТА.

Ён рухаўся па краі праезнай часткі, у нейкі момант не справіўся з кіраваннем, з'ехаў на абочыну і перакуліўся. У выніку ДТЗ пацярпелі тры чалавекі: кіроўца, а таксама яго 50-гадовая жонка і 14-гадовы сын, што былі ў кабіне. Сям'я дастаўлена ў Столінскую райбальніцу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна