Тарыф на куплю чыгуначных квіткоў праз інтэрнэт прапануецца адмяніць у Беларусі. Праект пастановы Савета Міністраў, які прадугледжвае дадзенае змяненне, вынесены на грамадскае абмеркаванне і размешчаны на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Згодна з праектам дакумента, з пераліку паслуг транспартных чыгуначных тэрміналаў, тарыфы на якія рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, прапануецца выключыць паслугі па заказе і афармленні білетаў праз інтэрнэт па банкаўскіх плацежных картках.
У Беларускай чыгунцы растлумачылі: «Цяпер тарыф за афармленне праязных дакументаў на праезд у цягніках рэгіянальных ліній бізнэс-класа і міжрэгіянальных ліній складае Br0,11, за заказ і афармленне праязнога дакумента праз інтэрнэт на праезд у гэтых жа цягніках — Br0,24. Пры адмене тарыфу агульны кошт праезду пры куплі квітка праз інтэрнэт будзе меншы, чым пры афармленні ў касе». Такім чынам новаўвядзенне будзе стымуляваць электронны продаж чыгуначных білетаў.