Фота ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама

Фота ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама

У Воранаўскім раёне сутыкнуліся ў тумане школьны аўтобус і пагрузчык.

Аварыя адбылася сёння каля 8 раніцы ў вёсцы Канвелішкі. Кіроўца школьнага аўтобуса выехаў на сустрэчную паласу, дзе і адбылося сутыкненне з пагрузчыкам.

«Кіроўцу аўтобуса з траўмамі шпіталізавалі. Таксама для далейшага агляду ў бальніцу былі змешчаныя двое дзяцей, на шчасце, сур'ёзных траўмаў яны не атрымалі», — паведамілі БелТА ў ДАІ Гродна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0