Мінкультуры ўхваліла з’яўленне ў Бярозаўцы, што ў Лідскім раёне, помніка заснавальніку шклозавода «Нёман» Юліусу Столе. Гэтай ініцыятывай займаюцца мясцовыя актывісты, у тым ліку руху «За свабоду», паведамляе прэс-служба арганізацыі.

«Разглядзеўшы лісты Бярозаўскага гарвыканкама, Міністэрства культуры падтрымлівае ідэю стварэння і ўсталёўкі памятніка Ю.А. Столе ў г. Бярозаўка за кошт пазабюджэтных (спонсарскіх) сродкаў», — сказана ў лісце за першага намесніка міністра Ірыны Дрыгі.

Фота са старонкі краўдфандынгавага праекта на платформе talaka.org

Фота са старонкі краўдфандынгавага праекта на платформе talaka.org

«Мы ведалі, што дзяржаўная машына працуе марудна, таму хуткага адказу не чакалі. Так яно і выйшла. Тым не менш, станоўчы адказ міністэрства мы вітаем і распачынаем другі этап нашай ініцыятывы — збор сродкаў на сам помнік», — пракаментаваў рашэнне сябра руху «За свабоду» Вітольд Ашурак.

Па ягоных словах, асоба Юліюса Столе для яго — гэта сімвал паспяховага прадпрымальніка, які рэалізаваў свой патэнцыял, у выніку чаго з’явіўся цэлы горад працавітых, амбітных і актыўных людзей — Бярозаўка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0