У пятніцу ў Мінскім гарадскім судзе 9 лістапада адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў лідараў незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

24 жніўня Фядыніч і Комлік былі прызнаныя вінаватымі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры). Суд Савецкага раёна асудзіў іх на 4 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 год.

У скарзе Фядыніч і Комлік прасілі спыніць крымінальную справу. Сёння суд пакінуў прыгавор у сіле.

Кіраўнікі прафсаюза РЭП атрымалі па 4 гады хатняй «хіміі» без канфіскацыі маёмасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0