Інцыдэнт адбыўся ўвечары 7 лістапада. Жыхару Баранавічаў можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Intex-press.
Па словах мужчыны, ён хацеў пагладзіць сабаку, а ён укусіў яго за палец. Тады ён вярнуўся дадому, узяў стрэльбу і застрэліў сабаку. Праваахоўнікі высветлілі, што дазволу на захоўванне зброі ў мужчыны не было. Прызначаны шэраг экспертыз, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Зміцер Іванюк.