Чужую машыну хацеў скрасці магілёвец, але не змог завесці. Уначы 6 лістапада нарад аховы выехаў на паведамленне пра выкраданне машыны.

У міліцыю патэлефанаваў уладальнік «ВАЗ 2106». Ён выйшаў на балкон і ўбачыў, як незнаёмы мужчына адчыняе яго машыну. Ён паклікаў яго, аднак зламыснік не адрэагаваў.

Гаспадар аўто патэлефанаваў па тэлефоне «102». У гэты час мужчына вырваў правады і паспрабаваў завесці машыну. Аднак нічога не выйшла, і ён паспяшаўся сысці. Па прыкметах міліцыянеры затрымалі 33-гадовага мужчыну ў суседнім двары. Ён быў п'яным і растлумачыў, што планаваў разабраць аўтамабіль на запчасткі.

Распачалі крымінальную справу па артыкуле «Спроба зрабіць крадзеж».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру