Сваякі ахвяр авіякатастрофы МН17 просяць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа паўплываць на расійскага лідара Уладзіміра Пуціна з мэтай апублікаваць дэталёвую інфармацыю пра абставіны гібелі лайнера. Копія ліста знаходзіцца ў расійскай Новой газеты.

У лісце да Трампа сваякі назвалі пазіцыю Масквы «відавочнай спробай схаваць (праўду) пра здарэнне». Яны просяць Трампа пераканаць Пуціна апублікаваць дэталёвую інфармацыю пра абставіны гібелі лайнера ў небе над Данбасам, адзначаючы, што «ніколі не бывае позна загладзіць віну».

«Прэзідэнт Пуцін шмат працуе, каб аднавіць павагу да расійскага народа і самому ўвайсці ў гісторыю ў якасці вялікага дзяржаўнага дзеяча. Калі ён сапраўды ім з'яўляецца, то яму неабходна разумець, што ўтойванне (праўды), настолькі відавочнае ў сур'ёзных злачынствах, як атака на MH17, працуе супраць дасягнення яго мэты», — напісалі сваякі ахвяр.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру