Другі сакратар ЦК КПБ Георгій Атаманаў у эфіры «Беларусь 1» нервова адрэагаваў на сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з аналітыкамі ЗША. Ён, відавочна, занепакоены.

фота comparty.by

«Амерыканцаў мы ведаем даўно. Гэта яны назвалі нас апошняй дыктатурай Еўропы! Яны ўвялі больш за 62 санкцыі супраць нашай краіны. І тут раптам — так.

Паглядзіце, што ў свеце адбываецца. Яны адсочваюць палітычную кан’юнктуру, і з улікам канфрантацыі і з Расіяй, і з Кітаем ім трэба на Захадзе чарговы саюзнік у выглядзе Украіны. А ў нас не атрымліваецца. Дык гэта нейкім чынам паказаць, што яны нас паважаюць. Спачатку прыехаў дарадца па нацыянальнай бяспецы, цяпер пяць чалавек, якія прадстаўляюць аналітычныя структуры…

Трэба вельмі асцярожна падыходзіць да амерыканскага крывадушша. Яны ўжо дасталі ўвесь свет сваім крывадушшам, і там, дзе ім выгадна, гавораць, што трэба. А дзе нявыгадна — будуюць ваенна-марскія і ваенна-авіяцыйныя базы. 860 баз па ўсім свеце — і яны будуць пра мір гаварыць?!»

***

Георгій Атаманаў. Другі сакратар ЦК КПБ.

Нарадзіўся ў 1950 годзе ў Расіі. Скончыў гістфак Мардоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Маскоўскую ваенна-палітычную акадэмію, юрфак БДУ. Служыў у Афганістане ў якасці намесніка камандзіра па палітычнай частцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру