Блогер Сцяпан Пуціла (канал Nexta) расказаў карэспандэнту «Еўрарадыё», як будзе працаваць далей.

Нагадаем, пасля скаргаў Белтэлерадыёкампаніі на выкарыстанне аўтарскага кантэнту без дазволу з канала Nexta зніклі амаль усе відэа.

Каб пазбегнуць далейшых праблем і магчымага блакавання, блогер збіраецца змяніць фармат падачы матэрыялаў з дзяржаўных крыніц:

«Далей я проста не буду выкарыстоўваць іх лагатып у відэа, каб немагчыма было дакладна зразумець, з якой крыніцы ўзятае відэа. Асабліва з удзелам прэзідэнта так званага. І агулам, інфу можна браць і з афіцыйнага сайта кіраўніка, але там шмат чаго цікавага няма з таго, што трапляе ў навіны».

Але выкарыстоўваць відэа з дзяржаўных каналаў блогеру ўсё адно давядзецца. Як кажа ён сам, іншых крыніц досыць часта проста няма: «Можна будзе ці то падрэзаць відэа, ці то нейкім чынам рабіць так, каб не трапляў лагатып».

«Цяпер, вядома ж, гэтыя скаргі я буду абскарджваць, бо публічныя справы, нейкае грамадскае жыццё — гэта ўсё не можа быць аўтарскім правам канкрэтнай кампаніі. Да гэтай інфармацыі мусяць мець доступ усе грамадзяне, — мяркуе Сцяпан Пуціла. —

Калі ж Youtube-канал усё ж заблакуюць, то Nexta «пераедзе» у Telegram.

Магчыма, будзе створаны і іншы канал ці канал на іншай пляцоўцы. Але тут ужо будзе праблема — частку аўдыторыі сталага ўзросту будзе цяжка перавесці на новую пляцоўку і навучыць, як ёй карыстацца».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру