Вышэйшая атэстацыйныя камісія прысудзіла ступень кандыдата эканамічных навук 28-гадоваму даследчыку Гардзею Гусакову. Ягоная дысертацыя называецца «Комплексная сістэма кіравання харчовай бяспекай: метадалагічныя і метадычныя рашэнні».

Гардзей Гусакоў. Фота Google+

Гардзей Гусакоў. Фота Google+

Гардзей — сын старшыні прэзідыума Акадэміі навук Уладзіміра Гусакова.

Цікава, што старэйшы сын акадэміка таксама даследуе аграрны сектар і таксама мае навуковую ступень кандыдата навук. Дысертацыя 29-гадовага Ягора Гусакова — «Навуковыя асновы і арганізацыйна-эканамічны механізм эфектыўнага функцыянавання кааператыўна-інтэграцыйных аб'яднанняў у АПК».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?