«Белавія» распавяла пра вынікі лістападаўскай акцыі па продажу танных квіткоў.

На некаторыя еўрапейскія накірункі было выкуплена каля 90% выстаўленых месцаў.

У Парыж было прададзена 1232 білетаў, у Санкт-Пецярбург — 821, Амстэрдам — 704, Прагу — 692, Барселону — 541.

Дабрацца ў Парыж можна было за 34 еўра, затое вярнуцца — за 83 еўра (альбо адшукаць іншы варыянт праз Вільню).

Квіток у два бакі ў Санкт-Пецярбург каштаваў 59 еўра, гэта танней, чым у плацкартным вагоне на чыгунцы.

«Белавія» паведамляе, што раз на два тыдні па чацвяргах на сайце авіякампаніі будуць дадавацца квіткі па трох-пяці акцыйных кірунках.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру