Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі прысвоіў навуковае званне «прафесар» рэктару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэю Каралю.

Андрэй Кароль. Фота grodnonews.by

Андрэй Кароль. Фота grodnonews.by

Адзначым, што Кароль мае ступень доктара педагагічных навук, але абедзве дысертацыі («Метад эўрыстычнага дыялогу як сродак актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці школьнікаў» і «Мадэляванне сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу») ён у 2000-я абараняў у Расіі.

У 2010 годзе Каралю была праведзена настрыфікацыя (пацвярджэнне) дыплома доктара педагагічных навук ў Беларусі, аднак толькі цяпер ён стаў прафесарам.

Чытайце таксама артыкул пасля прызначэння Караля ў 2017 годзе. «Паскудны чалавек» ці «выдатны выбар»: чаго чакаць ад новага рэктара БДУ?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?